***Маўчаньне, што адвечна глушыць
у цемрыве надзей і цвыркуноў.
Лядоўня гаварлівая нядужа
ды радыё бязмоўнае ізноў.
Накрыты стол старым абрусам.
Аловак, пэйджэр, кубак малака.
Сваволя першаклясных хлусаў.
Зьбянтэжанае цноты талака.
Далоняў роспачныя плямкі -
нястача вітамінаў і жыцьця.
Партрэт Радзімы выпаў з рамкі.
І што цяпер павінен рабіць я?
Стаю, услухваюся ў цішу:
маўчаць кардонныя мячы.
О, як жа я маўчаньне ненавіджу.
Мая свабода, ты хоць не маўчы.
[2001 г.]
ВОЙСКА ЎНУТРЫ ДУШЫ МАЁЙ
Скудлачанае сэрца заскрыпіць
аб лініях вачыма невідочных.
Папросіць кáня кока-колы піць
на ўзьмежжы прэнгам перабітай ночы.
Далёкі сьвет, дзе золатам шляхі
ва ўсе кірункі чыста разасланы,
шляхі, дзе не было тваёй нагі
даўным-даўно, і дзе кургáны
тваіх надзей юначых паляглі,
ня стаўшы спакмянём археалёгаў,
дзе быў і love, і кайф, і сплін,
дзе ты часьцей па-наскаму галёкаў,
дзе быў ты геніем хаця б для аднаго —
у сьвеце тым няпэўным — чалавека,
дзе ўрэшце козка шэрая — "го-го" —
вяшчуе пра сканчэньне веку.
Трывожны сон. Зламанае вакно.
Чаканьне запазычвае трываласьць.
У жыціі маім стаіць адно:
жнівень, 2000 г., Ваўкавыск-3, в/ч 7404 "П"
(рэд. сакавік 2007 г.)
БУДЗЕ
Ахвярую Н.Ц.
Балахонаў сказаў: будзе дождж.
Балахонаў меў рацыю, пэўна.
Ты сказала: "Сярожа, жжош"
і загібла ў баях пад Плеўнай.
А магчыма ня ўмёрла ты,
хоць забыла чувашскую мову...
Гэй! А хто там калоціць панты
і ня хоча ісьці да альковы?!
Мабыць здані. У мілай эРБэ
рай для зданяў, для прывідаў вырай.
Чуеш гул? Гэта крык: "Не я

е!"
над прасторамі сьветлай і шчырай
нашай маці-краіны сьвятой.
Не зважай, хай крычаць на ўсё горла.
І, калі ты жывая, ня стой,
а рабі і любі... Каб ня ўмёрла.
Балахонаў сказаў: будзе дождж.
Балахонаў вымкнуў мабільнік.
Там за хмарамі біты грош.
Зноў чаканьне цябе і Вільні.
18 чэрвеня 2005 г.
ПРАСПЭКТ ЮДЗІФІ
Мая Юдзіф убок адклала плэер.
Падняла меч. Пайшла на прамэнад.
Яна ніколі не прамовіць never —
нават калі па пчолах б’юць з гармат.
Мая Юдзіф імкнецца ў стан варожы,
між “мэрсэдэсаў”, танкаў і трыбун,
кінапрэм’ераў, VIP-пэрсон і ложаў
(няшлюбных і масонскіх), праз табун
асьліцаў баявых, сланоў з фарфору
і зайцаў з шакаляду. Ёй ісьці
й глядзець на сэрфінг — той, што ў прэсным моры,
пляваць на блядзтва — тое, што ў жыцьці.
Мая Юдзіф шукае Алафэрна,
каб без прэлюдый скончыць парнафільм,
у сэнсе — перарваць, спыніць. Напэўна
ёй засталося толькі пару хвіль,
каб зьдзейсьніць плян і рушыць на праспэкты
пад цёплы дождж сапраўдных перамог.
Каб ганьба зьнікла ў снах плюсквампэрфэктаў.
Каб віншаваньні на мабільнік скінуў Бог.
9 траўня 2005 г.ВОСЕНЬСКАЯ АРЫТМІЯ ЎНІВЭРСУМУ
Пупкі big-board’аў грэюць навакольле.
Ізноўку зьніжкі. Толькі
паглядзі!
Краіна садзіць пірагі на кольле
ды заплятае ў косы
бігудзі
А ты на працу, што незьнітавана
З службовым
абавязкам і на трэць,
Імчыш у шчасных пошуках нірваны,
На
ўсходзе дня, якому б ружавець
Крумкач – рэінкарнацыя Гастэлы –
Аўтобус праважае да пары.
Штандар наш
бел-чырвона-белы
Ізноўку не пры чым, хоць ты згары,
Хоць на
гару залезь, хоць на гарышча,
Ратуючы забытую мадэль,
Ці
шыфэру кавалак. Вецер сьвішча!
Ў крыві краіны нашай
“Бэль”.
Дзяжурны бутэрброд у сакваяжы,
На твары штось
падобнае на cheese...
І цішыня. Ніхто табе ня скажа,
Што
Эсмэральду кліклі на біс,
Што Вэраніку ружамі ўсыпалі,
Што
ладзілі банкет для Улялюм...
Ты ймчыш. Абапал шляху –
пaлі,
Наўсьцяж адно – унівэрсальны сум.
2004 г.
НАДЫДЗЕ…Надыдзе час бляндынак
натуральных,
і ападуць з галоваў прах і хна
на радасьць
гаспадынь прыватных пральняў,
на сьлёзы матылькоў герояў
дня.
Настане час для белых транспарантаў
«Стагодзьдзе з дня
народзін Брытні Сьпірс».
Мы будзем піць парэчкавую
фанту,
прыгадваць марна, who is mister Ікс.
Мы ўспомнім
дэманстрацыі пратэсту,
разгон іх і дагонку апасьля,
«Плач
Яраполка» ў цэнтралізаваных тэстах
і традыцыйны тост «за
о-ля-ля!».
Згадаем пашырэньне Эўразьвязу,
разьмены (зь
пераплатаю!) кватэр,
жаданьні многіх рэчаў і адразу
забіты
хед-энд-шолдэрсам этэр.
Настане дзень прыродных
беласьнежак,
і ападуць з галоваў хна і прах,
і страціць
кожны сэнс усякі ўзьмежак,
і зьнікне ў фармаліне кожны
страх.
2004 г.
СПРАДВЕЧНА
Баюся,
што цябе зусім няма,
што гэта ўсё гульня шкляных праяваў,
і
белых мух спадарыня (зіма!)
паштовыя дарогі прыхавае
і
клопату прыбудзе паштаром,
што нам складалі ўмовы і
варункі.
Транзытны мяккацелы трахадром
не закране ўва мне
ніводнай стрункі
агнямі аварыйных дыскатэк
і драйвам
мэрмэлядавых маскалек.
Я рассакрэчу secret
bonus-track,
Найграю вальс ракі Крапіўны хваляў.
А вочы
Катарыны Радзівіл
пра восень нашу й вашу нагадаюць.
Я не
хадзіў да Воршы, не дзівіў
сябе прасторай, аб каторай,
мабыць,
ні сном, ні духам матрыца мая...
Трышчан маўчыць,
хоць Салігорск у ранах
ягоных затануў, і сам
Баян
няпэўнасьцю дзіцячай растурзаны.
Няма парады. Голас
мкне здалёк,
Вуркоча ўпарта пра няісны нумар.
Здаровы сэнс?
Не! Санацыйны клёк!
Пішчыць спрадвечнабеларускі
гумар...
2001 г.
ТЫ, Я І
АЎТАР Ю.С.
А раптам заваконны
краявід
скамечыцца, патрэскаецца ладна,
і ў сьлепкім
зьзяньні кварцавых планід
затанчым аргентынскае мы
танга.
Забыўшы пра няўменьне танцаваць,
я закружу цябе, нібы
кружэлку,
і ўся вялікакняжацкая раць
падзівіцца на
спрытнасьць нашу вельку
Мястэчка схамянецца ад вясны,
тваёй
вясны, вясны расьперазанай.
Зазвоняць арганістыя ў званы,
а
званары зайграюць на арганах,
І наша разьяднанасьць
прападзе,
мы зынтэгруемся для вечнасьці аргазмаў.
Мёд зь
півам пацячэ па барадзе –
наш аўтар пагуляе досыць
клясна
на сьвяце неўкрыжованых вачэй,
на сьвяце нерасьпятых
даляглядаў.
Ён абяцаў ня ўмерці, што хутчэй
так будзе, і
калісь на чорных лядах
мы стрэнемся, ня будзе ён
судзіць,
раскажа пра нялёгкую работу,
паўторыць: «Нас,
спадарства, не разьбіць...»
І скончыць непрыстойным
анэкдотам.
2000 г.
ЛЁНДАН
Югасі Калядзе постфактум ахвяруюЯ еду плакаць па табе
маё цнатлівае юнацтва,
не зачарсьцьвелы ў барацьбе,
зь няпэўнай звычкаю баяцца.
Я еду ў Лёндан сноў маіх
дарогай пана Радзівіла,
дзе кажановы страціў слых,
дзе L.S.D. мяне любіла.
Я п'ю бязбожную ваду,
што плыне з чэрава мястэчка.
Я зноўку, сядзячы, іду.
Мае паперы ў зеўры тэчкаў
для man in black from КГБ.
Маё цнатлівае юнацтва,
я еду плакаць па табе,
туманаў лёнданскіх баяцца.
А за туманамі, my God,
зусім нічоганькі нявідна.
Ня быць героем рок-баляд
так, мілы Лёндане, абыдна.
Да?
2000, 2005
ВОІН СЬПІЦЬЗа дзесяць хвілін да пад'ёму
мне сьняцца
някіслыя сны,
куточкі радзімага дому,
пах мыла
"Водар лясны".
Мне сьняцца асеньнія вочы
дзяўчыны, што
жджэ на мяне,
магчыма ў тужлівай распочы,
а можа так
стацца, што й не.
Мне сьніцца радзіннае места
і лаянка
брудных машын,
і школьнага сябра нявеста,
спакурсьніцы
мілае сын.
Мне сьняцца чатырыста кропель
па дзьвесьце на
двох – я і друг.
Мне сьніцца эьнявераны Гомель,
Знадзеены
Мельнікаў Луг.
Мне сьніцца Кудзінава Насьця,
што едзе з РБ
адпачыць
ад нашага вечнага шчасьця
свайго прэзыдэнта
любіць.
Ды едзе яна не навечна,
кгдзе Бона крулева
жыла... Мігцяць парафінавы сьвечкі,
ня сьніцца
удосталь сьвятла.
За дзесяць хвілін да пад'ёму
ня помню
наогул аб тым,
што лепшы я воін ад войнаў
на лёсу пагорку
тупым.
2000 г.
БАЯВАЯ ДРУГІНЯГазаванаму напою "Трайпл-Лета"
ахвяруюКалі ты балбочаш зь сяброўкай,
ці п'еш
кока-колу зь пірожным,
ці файна пагойдваеш попкай,
сьмяешся, дзе льга й дзе няможна,
я толькі гляджу
патаемна,
ня робячы лішніх высноваў,
гісторыя нашых
ўзаемін
ня мае любосных балонаў.
Іх, можа, ніколі ня будзе.
I мітаў ніхто не натворыць,
і прыйдзе маразьменны
студзень,
і памяць скрозь будзе скуголіць
пра клятыя думкі
паэта,
будоўлю сызморных канструкцый
дачку Мантэсумы, што
летам
затрахаў лагодны Канфуцы.
1999 г.
СЯДЗЯЦЬ
Яны сядзяць. I плёскаюцца хвалі
чужых надзеяў аб вялікі морг.
Мы плацім грошы. Багацей ня
сталі.
Кідаем пыл у вочы тых дарог,
што нас вялі да зорных
перамог.
1998 г. (?)
ЭГІПЕЦКАЯ МІТУРГА
Па каменьчыках ступаю –
Мілы склад, чароўны гук.
Бляск віна багаслаўляю,
не падняўшы ў неба рук,
плюс –
скляпенная гамонка,
плюс – хвалёная халва,
тры рамонкі,
два пярсьцёнкі
і ў зіхотках галава
Нэфэрціці каралевы,
цьвіль на зарысах багоў.
Нэфэрціці – гэта цела,
пояс
белы і любоў
да няношанага сына,
да прыдуманай дачкі.
Кедр лібанскі прагне кліна.
На ўваходзе дурачкі
абвіваюць стан курвяжы.
Пранікненьне у чарнату.
Міласьць нас ніяк ня зьвяжа.
Малака налі кату,
а я
котцы. Шэры вечар.
Сэкс ляжыць на дне калёс.
Я з душы
здымаю швэдар
Я стары сэміцкі пёс.
1998 г. (?)
СЯГОНЬНЯ ПРА ЦЯБЕУ дзень народзінаў, што мной
нешанаваны,
сягоньня йду цікавы а нязлы.
Мой мозаг больш
табой неваскаваны.
Мне, блін, да лямпы ўсе твае казлы.
Ты
зноў далёкая, ды даль ня чыніць болю,
ўсе споміны, як
старагрэцкі міт,
а міты ж важную ў жыцьці іграюць ролю.
Я
культывую іх нібы карчміт,
стары карчміт, жыдок паджылы.
А
ты жывеш. Ты не із мной жывеш.
Ты не мае адсмоктываеш
жылы.
Я не табе сьлюняўлю гэты верш.
1998 г. (?)
КРЫТЫЧНАЯ СЫТУАЦЫЯЗакацілася сонца за шэрую шафу.
Ты схавала на небе сваёй цноты ўспамін,
Крэсьліш моўчкі на заўтра
закаханасьці графік,
На прасторах патэльні дапякаецца
блін.
Ты бясконца адна ў гэтым швэдры бязьлепым,
з гэтай
сіняй памадай, з гэтым бляскам вачэй.
Я, канечне, адзін са
сваім пісталетам,
удакон несастрэленым шчэ.
1999 г.
(?)
ШЭРЫ-98Упаў прыпадкам на канапу
ў
чужой гасподзе нежывой.
Брызголь нялюбнасьці
закрапаў.
Жанчына зачала сувой –
"Трахтат пра дзьвесьце
сарамацьцяў" –
а зь меча малако піла.
Я вусны лаяў аж да
маці.
Шукаў запалкамі сьвятла.
Запалкі мне кусалі
пальцы.
Жанчына мружыла свой шал,
што з маткай жвава танчыў
вальсы.
Мой друг шалеў на собскі кшталт.
Прабегла восень
сінім трактам,
а я сяджу. Сяджу чужы.
Канаюць ночы – акт за
актам.
Раса на вычварным нажы.
1998 г.
ПРЫГАЖУНЯ СЬПІЦЬ
Яна заснула
Пад дажджом вясновым
У каралеўстве комінаў.
1999 г. (?)
ЭЛЕКТРАІМБРЫККавалер марцовы
па прашпэкце крочьщь,
і
гукакщь совы спаміж
месцкай ночы.
Глупая паходка
ночных
сігаваньняў.
Вельмі ё кароткай
памяць у
каханай.
1998 г. (?)
НОВАЯ МЭТРЫКАНямецкі сябар піша з бундэсвэра.
Дажджы руйнуюць занядбаны сон.
Хачу зайсьцю ў жанчыны новай дзьверы,
як сьлед не загарнуўшы парасон.
Гульня сьцягоў учорашняй
расплаты.
Па пошце захварэлыя лісты.
Паплечнік во ўжо месяц
тата.
Зьдзіўленьні невыразнае істы.
Чыесьці вусны моўчкі
робяць стаўку.
Пагляд праз шыз на зморшчанае шкло.
Спадар
Станкевіч – мой па мове сталкер.
Вярэмя новай мэтрыкі
прыйшло.
1998 г. (?)
НАРОДНАЯ ПЕСЬНЯ
Не кусайце семачку,
Не іміце зёрнюшка.
Не любіце дзевачку,
Не дазнайце горачка.
Не дазнайце
горачка,
Не дазнайце скрушачкі.
Дзевачка
ганорачка,
Вочанькі зьмяюшачкі.
Вочанькі
зьмяюшачкі.
Грудачкі бялятачкі.
Пухавы падушачкі.
Мягкія
краватачкі.
Мягкія краватачкі.
Цёплыя пасьцелечкі.
Ды ня
мне ў іх спатачкі
І вязаць пяцелечкі.
1999 г. (?)
ЛЯМПАЧКАЛямпачка.
А навокал
ноч..
Бель цемры ўваччу.
Сабака абнюхвае цені.
Ня плач,
мая лютая сьмерць,
Вып’ема кавы зь вяршкамі.
1998 г.
(?)
ФРАНЦІШКУ БАГУШЭВІЧУ
Белы хлеб на сьвітаньні каханьня.
Дуб
зялёны на ўскрайку быцьця.
На пачатку – гарачая ванна.
На
давершаньне – толькі пятля.
Доўга любішся з ворага
дочкай:
ночы бляклыя, дзень быццам ноч.
Сьмерць пад горадам.
Губанькі. Вочкі.
Крокам руш, ці, па-простаму, кроч.
Вораг
паў. Твой супор пэрсанальны
ёсьць зямлёй, і парэчкавы
куст
пагарэў па-над ім. Думкі сталі
сьніць вясну. Быццам
Матыяс Руст
ты прайшоў неспадзеўкі граніцу,
проста рысу,
сьвядомы палон.
На застатак халодная піца.
Зноў пятля. Зноў
бясчасься вагон.
1998 г. (?)