з досьведу службы ва ўнутраных войсках-С-
САФАРЫ (рас. "сафари")
Комплекс вайсковых забавак, зьвязаных з назвамі жывёлаў. Напр.:
малпа,
кракадзіл.
СЕРЖ
Слэнгавае найменьне сяржанта. Гл.
сяржанцік
СМИРНО! ЕЩЁ СМИРНЕЕ!
Нестатутная каманда, якую цяжка перакласьці на беларускую (прыблізна: "Зважай! Зважай уважней!"). Падаецца стараслужнікамі для
духаў.
Духі мусяць неймаверным чынам задраць угору галаву і адмысловым чынам пастукаць падэшвамі.
Сяржанцікі на
КМБ таксама практыкавалі гэтую каманду, а адзін пастаянна паказваў на столю і злосна дадаваў: "Вот там ваш дзембель, пацаны!"
СЛУП (рас. "столб")
Чыстая абстракцыя, што выкарыстоўваецца ў падставовай характарыстыцы вайсковага быцьця: "Дое*аться можно и до столба".
СТАЛОЎКА (рас. "столовая")
Месца для
прыйма ежы. У залежнасьці ад велічыні гарнізону і колькасьці асабовага складу
сталоўкі маюць розныя памеры. У вялікіх выкарыстоўваецца сыстэма разносаў, падобна цывільным
сталоўкам: салдат бярэ паднос, становіцца ў чаргу на раздачу харчу. У меншых
сталоўках існуе прынцып накрываньня, падобна школьнай практыцы. Накрываюць зазвычай
духі, калі гэты працэс не знаходзіцца пад стродкім кантролем камандзіраў.
Духі мусяць накрыць сталы адмыслова: большыя
пайкі ставяцца туды, дзе сядзяць
дзяды.
Духі абавязаны есьці вельмі хутка, а, паеўшы, сядзець моўчкі панура і ня класьці рукі на стол.
СТАДЗЁНКА (рас. "стодневка")
Паводле звычаёвага права пэрыяд цягам сотні дзён і начэй перад выйсьцем загаду аб чарговым вайсковым прызыве і звальненьні пэўнага ранейшага прызыву ў запас. Паколькі вызначыць дакладна, калі такі загад выйдзе, ніводны вайсковы Настрадамус ня ў сілах,
стадзёнка пачынаецца ў дзень вызначаны звычаёвым правам. Гэты пэрыяд суправаджаецца масай абрадаў (віншаваньні, забіраньне масла ў дзядоў)
СТАТУТЧЫНА (рас. "уставняк")
Нясеньне вайсковай службы стродка паводле статутаў. Пагроза статутчынай яшчэ нядаўна лічылася ці ня самай страшнай пагрозай у нашых узброеных сілах. "Вы што, пацаны, па уставу жыць хаціця?" – неаднойчы даводзілася чуць ад стараслужнікаў. Непрыязь да
статутчыны выявілася ў послаўцы: "По уставу будешь жить – зае*ёшься ты служить".
СТОЛЬ (рас. "поталок")
Вайсковая забаўка, калі над сьпячым салдатам нацягваюць прасьціну і будзяць яго словамі: "Баец, дзяржы паталок!" Рэакцыя ў ваякаў адна – рэзкае падыманьне рук угору, каб утрымаць
прастору, што падае. Нябясьпечна для сардэчнікаў, якіх ня так мала ва ўнутраных войсках
вышкарскай спэцыялізацыі.
СУТКІ (рас. "сутки")
Паўслэнгавае найменьне суткавага нараду, т.зв. днявальных. У залежнасьці ад велічыні гарнізону днявальных можа быць розная колькасьць: на
КМБ іх было чатыры, у
нашым вясёлым батальёне – два. Днявальныя свабоднай зьмены зазвычай выконваюць работы зьвязаныя з навядзеньнем парадку на замацаванай частцы памяшканьня (
прыбіральня,
інфармацыйны пакой, прылеглыя тэрыторыі). Кожны з днявальных мусіць пэўны час несьці своеасаблівую варту (
"стоять на тумбочке"), пільнуючы перамяшчэньне вайскоўцаў, падаючы адмысловыя каманды, адказваючы за захаваньне рэчаў і іншай маёмасьці салдат. Адзнакай днявальных ёсьць штых-нож, які спэцыяльна выдаецца пры заступленьні ў суткавы нарад. Існуе
падё*ка:
– Дліна штых-нажа?
– Па самыя яйцы.
У некаторых вайсковых частках сустракаецца фэномэн
вечнага суткавага нараду. Вайскоўцы, што апынуліся ў такім становішчы атрымліваюць нефармальны, але зьедлівы тытул
кароль сутак. Тых салдатаў, якім не давяраюць зброю і якім даводзіцца
таптаць суткі, яшчэ называюць
суткавыя ваўкі ("суточные волки").
СУШЫЛКА (рас. "сушилка")
Адмысловы пакой для прасушкі абутку і вопраткі вайскоўцаў. У залежнасьці ад памераў і выгод можа выкарыстоўвацца для правядзеньня "прафіляктычна-выхаваўчых гутарак" прадстаўнікоў розных прызываў.
СЯРЖАНЦІК (рас. "сержантик")
Іранічнае найменьне прадстаўніка малодшага каманднага складу – сяржанта. Вымаўляецца зазвычай з ледзь прытоенай кпінай з маладога чалавека, што дасягнуў мінімальных камандзірскіх паўнамоцтваў. У часе
курсу маладога байца (КМБ) сяржанцікі займаюцца рэальным шкаленьнем маладога папаўненьня, дэманструючы гнуткае спалучэньне
статутчыны ("уставняк") і праяваў звычаёвага вайсковага права. Падчас майго
КМБ да сяржанцікаў трэба было ў любых абсатвінах зьвяртацца на вы і па годнасьці ("по званию"): "Товарищ сержант, разрешите обратиться?" Пасьля разьмеркаваньня ў адзін з батальёнаў унутраных войскаў давялося даведацца, што досьвед КМБ не спрацоўвае: да сяржантаў у нефармальных абставінах мусова было зьвяртацца на ты і па імені, а выгук "товарищ сержант" мог спарадзіць непрыемнасьці. Паводле звычаёвага права сяржанцік падпарадкоўваўся сваім фармальна падначаленым, якія мелі
чэрапаўскі ці
дзядоўскі статус.
2000 і 2006 г.
Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж
З І Й
К Л М Н О
П Р C