КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАНЬНІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

Сабачыя гісторыі

працягваючы Шніпа...

DOG IN LOVE
###
Завітаў сабака да Гражданкі, а там Граждан бліны есьць і безапэляцыйна сьцьвярджае: “На лыжах ходзяць усе!”

###
Гражданка адкусіла сабаку вуха й пяшчотна папрасіла: “Памагі мне разабрацца ў сабе”.

###
На дзень народзінаў сабака атрымаў паштоўку: “Жэлаем вашым губкам цалавацца. Граждан і Гражданка”.

###
Адна Гражданка разьвіталася з сабакам. Паскудам ён быў ладным, знаеце.

ТРОХУ ПРА САБАК
###
Прыйшоў сабака ў госьці да Граждана, а той пераапрануўся ў зубра й кажа: “Руки прочь от наших детей!”

###
Сабака вырашыў выдаваць газэту. А Граждан любіў чытаць абвесткі пра пасыўных міліцыянтаў.

###
У сабакі скралі пакунак з улёткамі. Прыйшоў Граждан і спытаўся: “Гэта ня вас учора па радыё паказвалі?”

###
Прыйшоў Граждан у тэатар, а сабака яму кажа: “Тут калісь сядзеў гаўляйтар Кубэ”. Граждан з усьмешкай засьпяваў “Куба, любоў мая”.

###
Аднойчы Граждан атрымаў грант, но яго ўбядзілі, што гэта плоха.

2001 - 2002 гг.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.