Магнітолы нямаАдзін мужык купіў сабе аўто. Выбіраўшы, ён адразу вызначыўся, што ў машыне непавінна быць магнітолы. Яе пастаянна выцягвалі злодзеі зь яго папярэдняй “тачкі”, і яму гэта добра ўстыла. На ветравое шкло нованабытага аўтамабіля мужык прымацаваў цыдулку: “Магнітолы няма”. Ясна, што яна не змагла ўратаваць ад чарговага злодзейскага замаху. Вярнуўшыся, аднойчы да сваёй “цацкі”, гаспадар адразу зразумеў, што яе ўскрылі. Асаблівай шкоды невядомы зламысьнік не прычыніў, але адзначыўся ўласнаю дасьціпнасьцю. На цыдулцы красавала прыпіска: “Звычайная праверка”.
СкрыгатньнеАдзін сур’ёзны мужчынка набыў сабе страшна дарагую машыну, набітую разнастайнымі нятаннымі штучкамі. Набытак быў проста выкшталцоным. Але адзін непрыемны момант усё-ткі знайшоўся. Рэч у тым, што падчас язды ў салёне чулася незразумелае даймальнае скрыгатаньне. Гаспадар марна спрабаваў высьветліць крыніцу праблемы і ўрэшце зьвярнуўся да спэцыяліста з цэнтра продажу. Там аўто было старанна праверана, але выніку з таго ніякага не было. Давялося правяраць яшчэ раз і рабіць гэта з выключнай дэталёвасьцю. Урэшце ўнутры адной з задніх дзьверцаў знайшлі колькі грэцкіх арэхаў і гаек, адмыслова нанізаных на тонкі дрот, а таксама кавалачак паперкі. На паперцы было напісана: “Мяркую, што вы ўжо зразумелі, адкуль узялося гэтае скрыгатаньне”.
Справядлівы спродаж Нейкі жанаты хлапец добра загуляў на старане ды вырашыў кінуць жонку. Ён уцёк са сваёй новай пасіяй у іншы горад і адтуль адправіў жонцы ліст, тлумачачы сытуацыю і прапануючы тэрмінова падаць дакумэнты на развод. Апроч таго гэты хлюст папрасіў, каб жоначка спрадала ягонае дастаткова новае аўто і даслаць яму палову выручкі. Тую шалёна трэсла ад такога нахабства, і спачатку яна не зьбіралася выконваць просьбу ўцёклага мужа. Але троху агоўтаўшыся, яна дала ў “рэклямку” абвестку аб продажы машыны за трыццаць умоўных адзінак. Пакупнік знайшоўся хутка, і ўцякач неўзабаве атрымаў грашовы пераказ, сума якога ў беларускіх рублях была эквівалентнай пятнаццаці баксам па курсе нацбанку.
7.08.2009 г.