Адмысловая вечарынкаМаладая пара, якая толькі-толькі пабралася шлюбам, зьбіралася ў начны клюб, дзе меркавалася адмысловая вечарына з касьцюмамі і маскамі. Калі надышоў час туды адпраўляцца, жонка паскардзілася на страшэнны боль галавы і сказала, што застанецца дома. Муж быў гатовы таксама адмовіцца да наведаньня клюбу. Аднак на дзіва жанчына стала пераконваць, каб той усё ж паехаў на вечарынку. Хлапец няхоцькі разьвітаўся і зьехаў. Дзяўчына ж хацела праверыць, як моцна адданы ёй муж. Яна хуценька дастала загадзя падрыхтаваны, раней нябачаны мужам, карнавальны строй, выклікала таксоўку і выправілася ў клюб. Там яна пераапранулася і далучылася да вечарынкі. Не зважаючы на тое, што наведнікаў было вельмі шмат, дзяўчына даволі хутка згледзела касьцюм і маску свайго мужа. Яе вельмі ўзрушыла, што той досыць свавольна танчыў зь нейкай паўаголенай школьніцай. Падчас наступнага танцу жонка ўхапіла яго і працягвала свае хітраваньні: гладзіла і нашэптвала розныя словы. Урэшце яны зачыніліся ў прыбіральні і, не здымаючы масак, заняліся сэксам. Калі гэтая справа скончылася, дзяўчына зьбегла, каб апынуцца дома раней мужа. Калі ён вярнуўся, жоначка спытала, ці спадабалася яму вечарынка і ці ўразіў ён кагось сваім касьцюмам. Той сказаў, што вечарынкі амаль ня бачыў, бо на не хадзіў танцпол, а гуляў у сумежнай залі зь сябрамі ў боўлінг. “А касьцюм і маску я на гэты час пазычыў аднаму майму знаёмцу. Дык ён сказаў, што час прабавіў проста зашыбенна”, – праз колькі сэкунд дадаў ён, не бачачы, як моцна акругліліся жончыны вочы.
ПробаРаспавядаюць, што неяк студэнты першага курсу біяфаку выконвалі лябараторную. Праца грунтавалася на матэрыялах, якія браліся літаральна з уласных ратоў, і заключалася ў неабходнасьці ідэнтыфікаваць клеткі. Усё адбывалася збольшага добра, цікава і нават весела. Толькі над пробай, што была ўзятая ў адной студэнткі, група білася, білася, ды ўсё бясплённа. Мусілі зьвярнуцца па дапамогу да выкладчыка. Той зірнуў у мікраскоп і з пэўнай доляй зьбянтэжанасьці паведаміў студэнтам, што гэта быў спэрматазоід.
ПровадЖонка вярнулася з працы. Муж павінен быў быць дома, але чамусь ніяк не азваўся. З кухні чуліся дзіўныя гукі. Жанчына падумала пра нядобрае. Яна асьцярожна наблізілася да кухні і ўбачыла, што ейны муж трасецца – ад электрычнага чайніка да бедака цягнуўся нейкі провад. Жонка хутка схапіла драўляную кухарскую дошку і колькі разоў моцна ўдарыла яго, мяркуючы, што так уратуе ад паражэння электрычным токам. У выніку высьветлілася, што яна ў колькіх месцах зламала руку мужу. Той да яе прыходу проста сядзеў на кухні і торгаўся ў рытме танцавальнай музыкі, якая іграла ў ягоным плэеры.
8.08.2009 г.