Не баліць галава ў дзіцёнка
Бацькі вярнуліся дадому раней, чым абяцалі сваёй дачушцы-падлетку, і таму засьпелі яе на гарачым: дзяўчынка будзь здароў як клосьцілася са сваім школьным сябрам. І тата, і мама былі шакаваныя, але гвалту крычаць ня сталі, палічыўшы, што перарваныя такім чынам любошчы могуць спрычыніць зусім паганыя наступствы. Яны дачакаліся, калі дзеткі скончылі сваю дарослую забаўку, і дазволілі хлапцу спакойна пакінуць кватэру. Дзяўчынку ж мама паклікала на доўгую сур'ёзную гутарку, прысьвечаную праблемам і радасьцям полавага жыцьця. Калі жанчына згадала пра патрэбу засьцергацца, ейная дачка дзелавіта заявіла, што тут у яе ня можа быць аніякіх клопатаў. "Мы зь ім партнэры пастаянныя. А каб нічога ніякага, я заўжды ўжывала твае супрцьзачаткавыя пігулкі", – патлумачыла маляўка. Зьдзіўленая жанчына сказала, што ніколі не заўважала зьнікненьня таблетак. "Яно й ня дзіва, – з усьмешкай прамовіла дачушка, – я замяняла іх дзіцячым асьпірынам".
Кантроль ведаў
Выпускніца распавядала, як адзін хлопец удзельнічаў у цэнтралізаваным тэставаньні. Ён амаль нічога ня ведаў. На тэставым блянку, у той частцы, дзе крыжыкамі трэба пазначаць выбраныя варыянты адказу, чувак пазакрэсьліваў клеткі такім чынам, што выразна чыталася слова "ЛОХ". Як ён запаўняў другую частку тэставаньня, невядома. Але і першай часткі хапіла, каб набраць значную, мала не рэкордную, колькасьць балаў.
Сабачая хвароба
Адна маладзіца вярнулася дахаты і прыкмеціла, што яены сабака – бідэрман, чы як бач яго трасца? - нечым душыцца. Яна туды-сюды дый давай яго да дохтура везьці. Віцілінар забраў псіну, а маладзіцу адправіў дамоўкі, каб не замінала апэрацыі. Там жа трэ'а было з глоткі сабачай нейкую патарчаку дастаць. Маладзіца сядзела дома каля целяхона. Усё званка ад дохтура чакала. Ну і, зьвеснае дзела, дачакалася. Дохтур абяцаў сам прывезьці сабаку. Маладзіца адчула нешта нядобрае. Калі за шыбкай яна згледзіла віцілінара зь мяліцыяй, дык рынулася бегчы да іх. Выясьніць жа ж хацела, чы жывы бідэрман яены. Дохтур суцішыў. Сказаў, што апэрацыя прайшла ладна, а прычынай удушша былі два чалавечых пальцы. Пакуль маладзіца цярпела да млосьці, наша мяліцыя родная адшукала ў яеным твалеце мужыка, які быў зьбёгшы з псыхбальніцы.
13.11.2007 г.
Выказваньні чытачоў
Zap 14.11.2007. 23:32Наконт другой сагі. Чуў у варыянце, што чэл набыў адказы недзе ў нэце за 20 баксаў. І калі іх пазакрэсльваў атрымаў такое вось.
Балахонаў 14.11.2007. 23:45
2Zap:
Цікавы варыянт.