Бэтман
Адзін мужык распавядаў пра выпадак у нейкім беларускім санаторыі ці доме адпачынку. Патрапілася яму пасярод белага дня пачуць занадта гучныя жаночыя крыкі за дзьвярыма аднаго з нумароў. Спачатку падумаў, што там адбываюцца праз лад бурлівыя любошчы. Але прыслухаўшыся, ён зразумеў, што жанчына па-сапраўднаму благала аб дапамозе. Выбіўшы дзьверы, мужык забег у нумар. Там ён убачыў голую жанчыну, прыкаваную кайданкамі да батарэі. Перад ёй на падлозе ляжаў непрытомны палюбоўнік у касьцюме бэтмана – падчас сэксуальнае гульні небарака няўдала саскочыў з шафы.
Парфума
Да адной дзяўчыны, што сядзела ў прыпаркаваным аўто і некага чакала, падыйшоў мужчына з прапановай зацаніць водар новае парфумы. Тая ня дужа каб хацела, але незнаёмец быў такім прыгожым, што адмовіць яму ў такой дробязі падалося зусім немагчымым. Дзяўчына выйшла з машыны, чакаючы ўбачыць добра знаёмы "спробнік" – маленечкая прабірка з духамі. На яе зьдзіўленьне прыгажун дастаў вялікі флякон з прывабнай этыкеткай і беласьнежную сурвэтку, на якую распыліў парфуму. З чароўнай прыязнай усьмешкай ён працягнуў сурвэтку дзяўчыне. Ёй хапіла адной панюшкі, каб зьнепрытомніць. Незнаёмцу гэтага было дастаткова, каб скрасьці і дзяўчыну, і ейнае аўто.
Вясельны сюрпрыз
У шыкоўнай рэстарацыі спраўлялася вясельле. Жаніх падняўся, каб прамовіць тост. Ён падзякаваў усім гасьцям за тое, што прыехалі, за каштоўныя падарункі і грошы. Асобную падзяку ён склаў бацьку нявесты – за цудоўную дачку і належную арганізацыю сьвята. Пасьля ж жаніх зусім нечакана абвясьціў, што мае для ўсіх прысутнах небальшэнькі сюрпрыз і таму просіць кожнага зазірнуць пад сваё крэсла. Здумленая грамада так і зрабіла. Зь іншага боку седзіваў скотчам былі прымацаваныя фатаграфіі, якія зрынулі ўсіх чыста ў шок. На фота красаваўся вясельны сьведка, які ставіў нявесту ў паставу перапужанай коткі. Ніякіх тлумачэньняў жаніх даваць ня стаў, падзякваў за ўвагу і сыйшоў, прыхапіўшы стос капэртаў з падараванымі грашыма.
19.11.2007 г.