КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАНЬНІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

Сучасныя сагі на розны тэмат

Гарбатка для расейцаў
Аднаму майму сябру знаёмая немка распавяла забаўную гісторыю. Было гэта, мабыць, яшчэ за часы камуністаў ва Ўсходняй Нямеччыне. У кавярню завіталі два расейцы і замовілі гарбаткі. Афіцыянтка прынесла ім шклянкі з кіпнем і пакецікі гарбаты. Такіх пакецікаў расейскія наведнікі ніколі ня бачылі, таму папрасілі парады, як імі карыстацца. Афіцыянтка расейцаў на дух не пераносіла і параіла засунуць пакецікі ў рот, а кіпнем запіваць. Тыя, ні на хвілю не засумняваўшыся, так і зрабілі.

Рэдкая парода
Аднойчы муж з жонкай паехалі ў Польшчу за таварам. Вырашыўшы галоўныя свае справы, яны спыніліся каля гандляра, які прадаваў шчанюкоў. Шчанюкі надта ж ім прыглянуліся, таму й пастанавілі купіць аднаго. Ужо дома сямейная пара заўважала, што іх міленькі шчанючок жарэ, як не ў сябе, і ледзьве не на вачах робіцца ўсё большым а большым. Давялося адправіцца са сваім гадаванцам да вэтэрынара, каб той пагледзеў і сказаў, што ж адбываецца. Падчас абсьледваньня доктар досыць хутка выявіў, што мае справу не з сабакам, а зь белым мядзьведзям.

Паслужлівасьць і машынальнасьць
Распавядалі, што аднойчы нейкі мужык нападпітку ехаў на сваёй машыне дадому і па дарозе заўважыў аварыю. Не гледзячы на прысутнасьць ДАІшнікаў, ён спыніўся, выйшаў з аўтамабіля і паслужліва спытаўся, ці ня трэба ад яго якой дапамогі. На дзіва ніхто з прысутных не зразумеў, што мужык паддаты. Падзякаваўшы, яго папрасілі ехаць далей. Недзе праз паўгадзіны ў дзьверы ягонага дома пазванілі. Зьбянтэжаная жонка адчыніла. На парозе яна ўбачыла двух міліцыянтаў. Іх цікавіла, ці дома ўжо муж. Пацьвердзіўшы, што муж дома, яна патлумачыла, што той нядаўна прыехаў жудасна стомленым і адразу ж лёг спаць. Тады госьці папрасілі паказаць мужава аўто. Жанчына, не разумеючы сэнс усяго, што адбываецца, правяла іх да гаражу і адмыкнула вароты. У гаражы стаяла машына ДАІ.

9.11.2007 г.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.