|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
"Священная война" па-беларуску
Сьвятарная вайна Паўстань, краіна волатаў, На люты бой ставай Супроць цямрэчных поглядаў, Супроць варожых зграй. Прыпеў: Хай люць высакародная Ня будзе ведаць дна, Ідзе вайна народная, Сьвятарная вайна! Як скрані процілеглыя Мы ворагі ва ўсім, Бо мы ваярства белае, Яны ж пякельны дым. Прыпеў: Хай люць высакародная Ня будзе ведаць дна, Ідзе вайна народная, Сьвятарная вайна! Дамо адпор зьнішчальнікам, Забойцам сьветлых дум, Гіцлям і прыгнятальнікам, Што чыняць хіжы глум! Прыпеў:Хай люць высакародная Ня будзе ведаць дна, Ідзе вайна народная, Сьвятарная вайна! Ня сьмеюць крылы чорныя Айчыну ў змрок хаваць, Ня сьмее нівы родныя Адлюдак дратаваць! Прыпеў:Хай люць высакародная Ня будзе ведаць дна, Ідзе вайна народная, Сьвятарная вайна! Нячысьціку варожаму Ўватнём у сэрца кол, Драпежніку найгоршаму – Навек магільны дол! Прыпеў:Хай люць высакародная Ня будзе ведаць дна, Ідзе вайна народная, Сьвятарная вайна! Адзінай рушым сілаю, Насуперак, назлом! За Бацькаўшчыну мілую, За наш Вялікі Дом! Прыпеў:Хай люць высакародная Ня будзе ведаць дна, Ідзе вайна народная, Сьвятарная вайна! Усёй краінай волатаў На люты бой ідзем Спыніць цямрэчу поглядаў, Спыніць варожы зьдзек! Прыпеў:Хай люць высакародная Ня будзе ведаць дна, Ідзе вайна народная, Сьвятарная вайна! 1941 г. (?)
Пераклад: 2009 г.
Арыгінал: "Священая война"
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|