рыфмачкі наваяныя паводле паведамленьняў жоўтае прэсы***
Эх, Леонтьев, эх, Валерий!
Спрэс змучоны ад дыет,
марыць ноччу да халеры
зьесьці бульбы на абед.
***
А зьвязда Оксана Федорова
адчувае сябе здорава:
ўпершы раз ідзе ў ЗАГС
з хлопцам самых чэсных нораваў.
***
Ша, паклёпнікі! Стаяць!
Юлию Меньшову
разьвядзёнкай называць
цалкам беспантова!
З мужам маецца кантакт,
ў пашпарце пячатка.
Ён не из воскресных пап,
Ён штодзённы татка.
***
– Помніш Сафину Алсу?
– Помню. А што толку?
– Жызьнь цячэ. Алсу-су-су
жджэ дзіцёнка зноўку.
***
Виктор Дробыш конь шчэ той –
Кристину Орбакайте
фінскай вогненнай вадой
частаваў занадта,
каб сьпявалася ёй лёгка
сумназнаная ўсім polkka.
***
Гляньце – Ксения Собчак,
піську ледзь прыкрыўшы,
дзеля ўцехі разявак
васпарыла вышай,
чымся зайчычак з PLAYBOY.
Акрабатка, хуле!
Зь ёй вядзе незримый бой
Тимати ў загуле.
– Потнацуй со мной дружок, –
кажа Ксюша томна.
– Съешь, лошадка, пирожок, –
ціха Тима стогне.
***
– А Кристина Агилера?
– Што яна? Якой халеры?
– І яна дзіця чакае...
– Ад цябе?
– А Братман знае...
***
Юлия Чичерина,
любячы індзейцаў,
вельмечкі упэўнена,
што да ўсіхных сэрцаў
птушка фэнікс даляціць
("Человек – блін! – птица")
і прышэлцаў пабядзіць!
"Zакаляет" – ўбіцца!!!
***
Наташа Королева
раз чухала ў майтках
і штосьці выпадкова
на свой уласны жах
намацала й ня верыць:
ў руцэ яе канец –
канец яе кар'еры.
Чытайце, піша спэц.
***
– А Дана Борисова?
– Хто-хто, чорта лысага?
– Такая вядучая,
магучакіпучая.
Таксама цяжарная,
а подлая армія
ліхіх журналюгаў
(ну, ведама ж, шлюхаў)
усё раструбіла
й надзею забіла
на нейкую тайну.
– Шоў-бізнэс ябаны...
Гэтыя тэксты ёсьць ня больш, чым экспэрымэнтам для высьвятленьня ступені спакушанасьці пошукавых машынаў.