КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

«Серебряная свадьба»: пяшчотна, пранізьліва і па-беларуску

Серебряная свадьба
«Новы мост», 4,04 МбУ межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» гурт «Серебряная свадьба» прадстаўляе сваю першую беларускамоўную песьню «Новы мост» — прысьвячэньне фільму Лео Каракса «Каханкі з Новага маста». Над яе тэкстам працавалі адразу тры паэты — Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч і ўласна вакалістка СС Сьвета Бень. «Мне было важна пры перакладзе захаваць у тэксьце атмасфэру наіўнасьці, прастадушнасьці, пяшчотнасьці і жаноцкасьці. Хацелася вельмі простага, блізкага да народнага тэксту, але не бязглуздага і не пахабнага. І ён атрымаўся», — кажа Сьвета Бень.

Музыканты з «Серебряной свадьбы» кажуць, што Францыя ў іх у душы. «У мяне дык Францыя наогул у крыві, — кажа вакалістка гурта Сьвета Бень. — Маю сапраўды францускія карані, але гэта любоў не мацней за любоў да Беларусі». Сьвета прызнаецца: па-беларуску не сьпявала раней з адной прычыны: «Мне сьняцца сны па-расейску і па-француску. Мяркую, што мне трэба зьехаць у Францыю, тады настальгія возьме сваё і мне будуць сьніцца сны па-беларуску», — усьміхаецца яна.

Музыканты ўзялі ўдзел у праекце «Перазагрузка» зь песьняй «Новы мост» — прысьвечанай фільму Лео Каракса «Каханкі з Новага маста»: «Гэта песьня пра неймавернае каханьне двух валацугаў на мосьце. Таму мы вырашылі пакінуць арыгінальныя цытаты зь фільму, а прыпеў запісаць па-беларуску. Ад таго яна стала яшчэ больш пяшчотнай і пранізьлівай. Беларуская мова з францускай у спалучэньні больш сумяшчальная, яны ўтвараюць больш гарманічны мілагучны саюз. З расейскай француская ў меншай ступені спалучаецца. Гэта самы ўдалы запіс, зроблены за ўсю гісторыю нашага існаваньня», — кажа Сьвета.

Сьвета прызнаецца, што лічыць сябе найперш паэткай, а ня шоўмэнам ці сьпявачкай, таму яна такая прыдзірлівая да тэкстаў. «Мне было важна пры перакладзе захаваць у тэксьце атмасфэру наіўнасьці, прастадушнасьці, пяшчотнасьці і жаноцкасьці. Таму было вельмі складана знайсьці агульную мову з паэтам-мужчынам, ад якога хацелася вельмі простага, блізкага да народнага тэксту, але не бязглуздага і не пахабнага. Гэта вельмі тонкая мяжа, як па мне, зь беларускіх паэтаў упраўляецца з гэтым толькі Алесь Разанаў».

У беларускага «Новага маста» ажно тры аўтары. Сяргею Балахонаву належыць першае двухрадкоўе. «Яно гучыць выдатна! Простае, уцямнае, запамінальнае. Увесь астатні тэкст не трапляў у той настрой, ён быў іншы», — камэнтуе Сьвета. Другая частка беларускага тэксту належыць Вікторыі Дашкевіч — паэтцы, якая працуе ў віцебскім тэатры «Лялька». «Але ўсё роўна выйшаў затык з двума апошнімі радкамі, — кажа Бенька, — Іх я даскладала сама падчас запісу».

Па выніку «Новы мост» стала самай улюбёнай песьняй музыкантаў гурта «Серебряная свадьба». І яны зусім ня супраць працягнуць гэты беларускамоўны экспэрымэнт.

Слухаць песьню: Серебряная свадьба — Новы мост (музыка гурта, словы — Сьвятлана Залеская-Бень, беларускі тэкст — Сяргей Балахонаў, Вікторыя Дашкевіч, Сьвятлана Залеская-Бень).

Песьня прадстаўляецца ў межах праекту «Тузін. Перазагрузка» парталаў music.fromby.net і www.budzma.org.

Паводле інфармацыі партала "Тузін гітоў", 31.08.2009 г.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.