КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

Новы мост Серебряной Свадьбы

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел кабарэ «Серебряная свадьба». Адзін зь іхніх узорных музычна-тэатральных нумароў на тэму каханьня ды нянавісьці загучыць па-беларуску. Сьпявачка і па сумяшчальніцтве рэжысэрка лялечнага тэатру Сьвятлана «Бенька» Бень: «Наш спадзеў — атрымаць ад праекту выдатную песьню на беларускай мове, каб належным чынам прадстаўляць нашую краіну на міжнародным узроўні!:)»

Гэты музычны праект паўстаў чатары гады таму ў выніку пяшчотнай любові ды павагі яго ўдзельнікаў да Францыі. Пра гэта сьведчыць хоць бы першапачатковая назва гурта, якая гучала, як «Пи*да Парижу!», якую праўда па-хуценькаму зьмянілі на больш мілагучную — «Серебряная свадьба». У музыцы СС густа замяшана ўсяго ўсялякага, іх канцэртныя шоў можна з аднолькавым посьпехам назваць, як самачыннымі панк-правакацыямі, так і грунтоўна прадуманай тэатральнай дзеяй. Адзінае пэўна — ад гэтых музыкаў сыходзіць неймаверная энэргетыка.

Музыкі зьедзьдзілі ўжо ў тур у сваю ўлюбёную Францыю, зьняліся ў фільме расейскага рэжысэра Сяргея Баброва «Реальный папа» ды наогул пастаянна сядзяць на валізках. А вось у студыі яны рэдкія госьці — пакуль у гурта толькі адзін альбом «Концерт в чулане» і той неафіцыйна выдадзены. Цяпер яны рыхтуюццца ў межах «Перазагрузкі» запісаць адзін з сваіх апошніх гітоў — музычны паэтычна-празаічны твор «Новы мост». Паэтычную частку перакладзе Сяргей Балахонаў, а празаічную — сама Бенька. «Паўдзельнічаць у такім праеце для „Серебряной свадьбы“ надта цікава, — кажа сьпявачка. — Уся наша творчасьць па-расейску, а прыціскаць родную мову зусім ня хочацца. Таму мы спадзяемся атрымаць ад праекту выдатную песьню на беларускай мове, каб належным чынам прадстаўляць нашую краіну на міжнародным узроўні!:)»

Паводле інфармацыі партала "Тузін гітоў", 22.04.2009 г.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.