КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Песні з кінафільма «Прыгоды Бураціна» па-беларуску

Булат Акуджава
Серэнада П’еро

Позняй ноччу ў небе адзін
Так спакушальна блішчыць Маладзік,
І я б хацеў для Вас з нябёс яго дастаць,
Ды як мне быць, бо ўночы трэба спаць.

Не хачу я маліны,
Не страшуся ангіны,
Не баюся нічога зусім.
Абы толькі Мальвіна,
Абы толькі Мальвіна,
Абы толькі Мальвіна
Захаплялася мною адным.

Ўранні на золку ціхай парой
Сонейка нізка вісіць над зямлёй,
І я б хацеў для Вас з нябёс яго дастаць,
Ды як мне быць, бо ўранні цяжка ўстаць.

Не хачу я маліны,
Не страшуся ангіны,
Не баюся нічога зусім.
Абы толькі Мальвіна,
Абы толькі Мальвіна,
Абы толькі Мальвіна
Захаплялася мною адным.

1975 (?) г.

Пераклад паводле: jooov.net

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.