Быцьцё або Нябыт...урывак з трагедыі "Гамлет"Быцьцё або Нябыт – стаіць пытаньне,
Што больш шляхетна: вытрываць маўкліва
Прасткі і стрэлы зьдзеклівага лёсу
Або ж уступным боем бездань бедаў
Біць і змагчы іх? Сьмерць падняць, сны ўбачыць.
Няйнакш! Каб так давесьці, што боль сэрца
ды тысячы пакутаў размаітых
цялеснае прыроды маюць межы –
схацеў бы шчыра сьмерць падняць, сны ўбачыць.
Убачыць сны? Стаіць пытаньне рубам:
што ў снах сьмяротных мроіць давядзецца,
калі мы марнасьць рэчаў земскіх скінем?
Вось, што спыняе, робячы даўжэйшым
жыцьцёвы цяг ліхіх нягодаў поўны.
Хто б стаў трываць глум і наругу часу,
уціск тыранскі, зьвягу фанабэрцаў,
каханьне без адказу, суд без праўды,
людзей уладных вычварнае кепства
і корць нягоднікаў зьняславіць цноту,
калі з жыцьцём так лёгка паквітацца
лязом халодным?! Хто б згадзіўся ношу
цягаць такую, рохкаць, узмакрэўшы,
калі б жа страх па сьмерці апынуцца
ў краіне невядомай, скуль вяртаньня
вандроўніку няма, ня бэсьціў волю
і не схіляў да згоды з плоймай бедаў
даўно знаёмых, а не адпраўляцца
шукаць нязнаных?! Одум баязліўцаў
з нас робіць, і прыродная рашучасьць
марнее ўшчэнт, суздром яскравасьць траціць.
Так самыя вялікія задумы,
ледзь збочыўшы, зьмяняюць свой напрамак,
ніколі не ўвасобяцца ва ўчынкі...
Цішэй... Афэлія! Прыпомні, німфа,
падчас малітвы ўсе мае заганы...
Пераклад: 2007 г.Арыгінал:
тут.