КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 МУЗЫЧНЫ КОНТ

“Siver” пра колер рэвалюцыі

Гурт “Siver”, вядомы з праекта “Сьцяг брыгады” – рок-опэры паводле твору Аркадзя Куляшова, прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю новую песьню. Вакаліст групы Мікола Бянько: “Злоўжываньняў і варыяцыяў на тэму колера беларускай рэвалюцыі было й так даволі. Мы лічым, што зусім не істотна, які колер абяруць паліттэхнолягі для ўвасабленьня народнага гневу. Калі зьмяшаць усе барвы – атрымаецца белы колер. Нам вельмі спадабаўся верш Сяргея Балахонава сваёй ляканічнасьцю, даступнасьцю й дасканаласьцю. Мэлёдыка нарадзілася адразу па першым прачытаньні верша...” Адна з самых правакацыйных песень вясны-2006 – толькі на “Тузіне Гітоў”!

Гурт “Siver” вядомы сеціўным актывістам ды вузкім спэцыялістам у галіне беларускага андэграўнда. Па ад’езьдзе фронтмэна гурта А.Казурава за мяжу працяглы час існавалі толькі ў віртуальнай прасторы. Да сваіх творчых здабыткаў могуць аднесьці рок-опэру “Сьцяг брыгады” паводле аднайменнай паэмы А.Куляшова.

Апавядае вакаліст Мікола Бянько:

Запісвалі ў партызанскіх умовах на чужых інструмэнтах. Дарэчы, выказваем шчырую падзяку адной рэлігійнай грамадзе за прадастаўленыя музычныя інструмэнты, без якіх справа бы не зварухнулася зь мейсца. І асабіста ўладыку Філарэту (сьмяецца).
Калі шчыра – хачу выказаць захапленьне работаю Я.Шапчыца, чалавека, што ўзяў на сябе асноўны цяжар па зьвядзеньню нашай песьні. Акрамя таго, у запісу песьні ўдзельнічаў менскі музыка П.Карпаў, за што яму асобны вялікі дзякуй.

ТГ: Для каго запісалі?

Для людзей, што ня страцілі самапавагі і аптымізму. Сёньня многія музыкі баяцца засьведчваць сваю грамадзянскую пазыцыю. Нават ад каронаў адмаўляюцца (сьмяецца).
Менавіта з гэтых пазыцый мы й пакінулі былы назоў, хаця першапачаткова была ідэя напісаньня песьні пад шыльдаю іншага праекту. Напрыклад, вельмі ўдалаю падалася назва “Кандаліза Райс”. Дарагі Азаронак з БТ стварае моду на ўсё амэрыканскае. Спадзяваліся, што нешта перападзе ад “міжнароднага дэмакратычнага інстытута” ці амэрыканскай амбасады. Не дачакаліся. Нас завуць “Siver”. Калі нам запрапануюць – паедзем у гастрольны тур “За Беларусь”.

ТГ: Чаму “Колер рэвалюцыі” ня трапіла ў складанку “Песьні свабоды”?

У перадвыбарны час шмат хто з музыкаў уцягнуўся ў гонку з мэтай выпакутаваць гімн беларускага майдану. Нашыя задачы куды больш сьціплыя – проста стварыць актуальную песьню. Хачу сказаць, што ніякіх тэрмінаў да выбараў мы не выконвалі. Так сталася, што працэс запісу зацягнуўся ў нас амаль на адзін год у зьвязку з адсутнасьцю нашага фронтмэна А.Казурава.

ТГ: А ці будзе тая рэвалюцыя?

Ідэя рэвалюцыі вельмі палохае ўлады, дэлегатаў усебеларускага зьезда ды заклапочаных славянафілаў. Сьпіс можна доўжыць бясконца. Аднак ад гэтых “воінаў духа” мала што залежыць. Аб’ектыўных перадумоваў рэвалюцыі няма, што якраз пацьвярджае ейную верагоднасьць. Усе аксамітныя рэвалюцыі ў краінах Усходняй Эўропы адбываліся ў пэрыяд, калі крышачку паляпшаўся матэрыяльны дабрабыт грамадзянаў. Парадаксальна, але можна ўзгадаць і часы “Салідарнасьці”, падзеньне рэжыму Чаўшэску, памаранчавую рэвалюцыю ва Украіне. Напрыклад, мае ўкраінскія сябры да апошняга моманту адмаўляліся верыць у тое, што народ зьбярэцца на майдане. Зрэшты, не Мілінкевіч, а менавіта Лукашэнка ўяўляе сабою рэальную пагрозу для народу (дзеля захаваньня ўлады пойдзе на гвалт, які можа выклікаць рэвалюцыю). А мы за Мір!

“Мірныя” музыкі з “Siver” мяркуюць, што калі іх паклічуць за “заклік да руйнаваньня канстытуцыйнага ладу”- значыць песьня – 100% гіт, і жадаюць усім аптымізму і сьмеласьці!

7 сакавіка 2006 г.

Паводле «Тузіна Гітоў»

Спампаваць песьню можна на наступнай старонцы:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.