КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Сучасная беларуская літаратура: вершы-2009

Спайманы сон

Міларад ПавічМілараду Павічу

Там, дзе брук асенні ў снежань рушыць,
Я спаткаўся з феніксам тутэйшым.
Ён стаяў, захутаўшыся ў шалік,
На зыры і сумна граў на скрыпцы.

З неба зоры падалі з вадою.
З хмарачосаў жоўты бліск струменіў.
Мінакі імчалі ў масках белых –
Шапацелі аб напханых моргах.

Вецер шэпт той кідаў на праспекты
І мяшаў з апошняю лістотай.
Толькі фенікс моўчкі граў на скрыпцы
І пацепваў цэлы час плячыма.

Я стаяў і слухаў гэта гранне,
Зваяваны музыкай і ветрам.
Рай і пекла грудзі мне палілі.
Сцяміў я, што быў спайманы сон мой.

30 лістапада 2009 г.


Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.