КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

2008

Спакушэньне Трышчана
                                  Здравствуй, мама. Плохие новости.
                                  Герой погибнет в начале повести.
                                                       Земфира Рамазанова

Як стрываць мільгатню санта-барбар,
там, дзе вязы на вуліцах спрэс?
Запусьціць мо' адронны калайдэр?
Ці гарошыны скрасьці ў прынцэс?
Адпісацца ад стужкі навінаў?
Сацыяльныя сеткі парваць?
Мо' Мальвіну адбіць у дравіны?
Ці Лявоніхі ўспомніць пастаць?
Ці прыкінуцца парнем з раёну,
пець пра чыкаў і рускіх рабят?
Быць такім, як дзесяткі мільёнаў?
Блытаць джала, джэдая й джыхад?
Не любіць беларускую мову?
На такійскі падрочваць гатэль?
Распачаць на вядзьмарачак ловы?
З Рыбентропам пасмоктваць кактэйль?..
Шмат дарог. Варыянтаў багата.
За дзьвярыма Хеопс і Рамзэс.
Дзесь пад шафай ляжаць твае латы
і падручнік: Франц Кафка "Працэс".

9 ліпеня 2008 г.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.