КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

СПЛИН па-беларуску

ВЫЙСЬЦЯ НЯМА
Колькі год мінула, пра тое ж гудзьба правадоў,
І аб тым спадзеў самалётаў.
Дзеўчынка з вачыма накшталт самых сініх лядоў
Стала пад агонь кулямётаў –
Мусіць нехта ўзяць жа той клопат.

Блізкасьць сьвятла,
Выйсьця няма,
Ключ павярні і паляцелі.
Трэ’ натаваць,
Сшытак псаваць
Крывёй, бы ў мэтрапалітэне.
Выйсьця няма,
Выйсьця няма.

Дзесь нас раскідала, ня помню, у местах якіх,
Быццам то было пры пахмельлі..
Цераз мае песьні ідуць-лятуць цягнікі,
Каб прапасьці ў змрочных танэлях.
Толькі б мы усталі з адной пасьцелі.
 
Блізкасьць сьвятла,
Выйсьця няма,
Ключ павярні і паляцелі.
Трэ’ натаваць,
Сшытак псаваць
Крывёй, бы ў мэтрапалітэне.
Выйсьця няма,
Выйсьця няма.

Колькі год ні пройдзе, зноў будзе гудзьба правадоў
Будзе і спадзеў самалётаў.
Дзеўчынка з вачыма накшталт самых сініх лядоў
Стала пад агонь кулямётаў –
Толькі б нам падняцца удвох з адной пасьцелі.
 
Блізкасьць сьвятла,
Выйсьця няма,
Ключ павярні і паляцелі.
Трэ’ натаваць,
Сшытак псаваць
Крывёй, бы ў мэтрапалітэне.
Выйсьця няма,
Выйсьця няма.

Пераклад: 2000 - 2005 гг.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.