Уладзімір ПугачСУПЭРМАРЫЁ
Wi-Fi. Трываем. Халодная піца.
На трамваі нон-стопам, з дарогі б ня зьбіцца.
За вокнамі сэрцаў мільён разарве на шматкі
сон зарніцаў.
А цмокі на правадох
спапяляюць сыгнал ад мяне да цябе.
Пункт вяртаньня. Ты тут застаешся безь сьведкаў зусім
з залюстроўем маім.
Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Я зноў на ягадках пальцаў тваіх
і аб большым ня мару я.
Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Паміж каленяў ляжалі дрыжалі далонькі.
Вайна фарматаў, агонь навальніцы.
Згінуць дзеля цябе.
Для цябе адрадзіцца.
Наўрад ці згадаеш мяне,
перагорнеш, і ўсё заіскрыцца.
Бяз воплескаў зноў
гэты монаспэктакль.
Я ня вып’ю цябе.
Я ня лягу пад скальпэль.
І ты ў паўзабытым заблытаным сьне
не ўпільнуеш мяне.
Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Я зноў на ягадках пальцаў тваіх
і аб большым ня мару я.
Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Паміж каленяў ляжалі дрыжалі далонькі ласкавыя.
2005-2006 гг.
Пераклад: красавік 2008 г.
Арыгінал: J:МОРС "Супермарио"