Шэрыя вочы бездані (2011)
Сяргей Балахонаў прапануе вашай увазе другі альбом, створаны пераважна ў музычным рэчышчы ambient/dark ambient. Альбом атрымаў назву «Шэрыя вочы бездані», улучыўшы ў сябе дзесяць трэкаў. Трэкі розныя, але збольшага іх яднае трывога і вусціш. Зрэшты, знайшлося ў некаторых з іх месца і для іроніі, і нават для светлага суму. Уважлівы слухач гэта абавязкова заўважыць.
Альбом адрозніваецца непрычасанасцю, неаахайнасцю гучання, наяўнасцю разнастайных цытатаў і пазычанняў, якія пры нагодзе могуць разарваць мозг.
Сцягнуць (mp3, 128 кбіт/сек):
1. Дзевятнаццаты анёл (6,82 Мб)
2. Прыйшоў (3,23 Мб)
3. Колькі ікон (5,06 Мб)
4. Курлоўскі расстрэл (4,43 Мб)
5. Ну, як там райхстаг? (4,43 Мб)
6. Штыры і гранаты (9,07 Мб)
7. Непарыўная сувязь (7,48 Мб)
8. Мінск. Метро 2011 (5,48 Мб)
9. Партызаны і волаты (4,05 Мб)
10. Вятрыскі постапакаліпсісу (5,49 Мб)
Дата інтэрнэт-рэлізу: 10.05.2011 г.
Выказацца з нагоды прачытанага