КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕСНІ, ПЕРАКЛАДЫ

Рассякаючы межы

Шмат тысяч удараў
Вашага сэрца шмат тысяч удараў
слухаў і слухаў бы ўдзень і ўначы.
Колькі ні мроіў, колькі ні марыў,
так і не змог ад сябе я ўцячы.
Гэтыя сонцы і гэтыя зайкі
будуць да часу танчыць вакол.
Нехта памкнецца выскачыць з майкі.
Неха папнецца ўскочыць на стол.
Брудныя танцы і чыстыя похвы.
Ціхія крокі на ўскрайку вясны.
Скажаце: “Ах, вы!”. Прамовіце: “Ох, вы!”.
Выкрадзе словы ўсе вецер скразны.
І, як заўжды, без віны вінаваты,
я засмяюся на жарты багоў,
не баючыся крывавай расплаты,
з ружамі выйду на іх палігон.
Можа быць там, дзе мішэні й макеты,
вас я сустрэну з букетам мімоз.
Можа быць там буду вамі сагрэты
і пад прыцэлам услаўлю наш лёс.

7 сакавіка 2011 г.

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.