|
КЛУБОК АРЫЯДНЫ
ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
|
|
РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ
2008
Шматкроп'е
Прысьвячаю Джульет Льюіс Ад зьмярканьня да сьвітаньня я шукаў сваё каханьне між вампіраў, ваўкалакаў я хадзіў, блудзіў і плакаў. Вывучаў старыя карты, падбіраў старыя жарты, страты моўчкі занатоўваў, слухаў курсы анатомій модных творчых накірункаў, не насіў майткі ў карунках, паглынаў кіндэр-сюрпрызы, цыраваў манашкам рызы, абыходзіў бокам цыркі, аб баржомі пляжыў ныркі, пляжных коміксаў баяўся, два разы згубіўся ў часе, тры разы ў самотных вуснах, тры разы ў іспытах вусных, ды знаходзіўся заўсёды, раны гоіў майскім мёдам з рук дакторкі Медуніцы, замаўляў зь вяндлінай піцы, праклінаючы дарогі да каханьня і вымогі кожных новых праважатых. Сьвяткаваў у магістратах кожны свой правал чарговы. Шанаваў дзень чацьвярговы. Ставіў кропку нечакана перад войскам Чынгісхана. Для каханьня трушчыў коп'і, а яно ўсё за шматкро'ем...
25 лістапада 2008 г.
Глядзі таксама:
Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)
|
| 


|