КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ПЕСНІ, ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ

Пакуль не прыйшоў post

Шосты анёл

1.
Гожыя дзяўчаткі за праснічкі селі.
Кветкі дрэў вясновых прыаздобіў снег.
Ты шукаеш ціха продкаў па кудзелі.
Я шукаю ўпарта мёд тваіх кунег.

Зашумела пушча стронцыевай песняй.
Цэзіевым спевам адазваўся бор.
У каханні нашым вечна нешта чэзне.
Як з табою гвалту мы дамо адпор?

Прыпеў:
Бездань глядзіць на цябе і мяне
Бездань глядзіць на руіны ад мар.
Снайпер залёг на чужой старане.
Шосты анёл падключае радар.

2.
Кот Баюн раскажа новыя навіны.
Маслянае масла жаба прынясе.
Мы з табою мушкі кіберпавуціны,
мушкі-зелянушкі мы ўва ўсёй красе.

Горад засынае пад акорды пушчаў
Горад засынае пад матыў бароў.
Цяжка быць прарокам, цяжка быць відушчым,
бачачы ў люстэрку малако і кроў.

Прыпеў:
Бездань глядзіць на цябе і мяне
Бездань глядзіць на руіны ад мар.
Снайпер залёг на чужой старане.
Шосты анёл падключае радар.

23.04.2010 г.


Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.