КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСНІ

Танечкі

Танечкі – злыя недзіцячыя вершыкі, якія пішуцца па ўзору хрэстаматыйнага верша Агніі Барто "Мячик":

Наша Таня громко плачет:
Уронила в речку мячик.
– Тише, Танечка, не плачь:
Не утонет в речке мяч.

Tanya Dziahileva

Танечкі
***
Наш Кірылка лямантуе –
у яго засохла туя.
Эх, Кірыл, не лямантуй,
шчэ наросціш сабе туй.

***
Генця вяне, быццам кветка –
лоб разбіла табурэткай.
Сцішся, Генця, макаў цвет!
Не завяне табурэт!

***
Яраслаў лье слёзы ў стрэсе –
хтось сабак яму навесіў.
Ярык, досыць ужо слёз!
Ты ж і сам яшчэ той пёс!

***
Наш Юрко не бачыць свету,
бо працёр да дзірак кеды.
Ну-тка ж, Юрка, глянь на свет –
свет прыўкрасны, як твой кед.

***
Наш Анціпка з кіслай мінай –
хтось настрой яго абрынуў.
Анцік, хопіць кіслых мін,
а то бацька схопіць дрын!

2010 г.

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.