КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 НАВІНЫ: ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ, РОЗГАЛАС

Кавер на Oasis — Wonderwall ад Termin X

Песня Wonderwall з'яўляецца адной з візітовак гурту Oasis і ўвогуле брытанскага року. Менскі гурт Termin X прэзэнтуе сваю інтэрпрэтацыю знакамітай песні пад назвай “Чароўны мур”. Пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў літаратар Сяргей Балахонаў сумесна з вакалістам гурту Кірылам Домнічам. Трэк быў запісаны ў жніўні 2007 на студыі Осмас і шматразова выконваўся на канцэртах, але пераважна на мове арыгіналу – на ангельскай мове.

“Гэтым трэкам мы хацелі бы выказаць павагу да творчасці гурту Oasis і паспрабаваць сябе ў нязвыклай нам панк-манеры выканання. Спадзяемся, што атрымалася.” – кажуць музыкі.

“Калі я выконваю гэтую песню мяне амаль заўседы разбірае на кавалкі. Проста неверагодная энергетыка ў гэтых простых чатырох акордах, у гэтай мелодыі, у гэтых рыфмах. У такія моманты сапраўды разумееш, што ў кожнай вартай песні ёсць сапраўдная душа, у якую можна закахацца і жыць з гэтым пачуццем усё жыцце. Пэўна, што Wonderwall – для мяне тая песня, якая пройдзе са мной праз доўгія годы”, – адзначае Кірыл Домніч. “Спачатку мы гралі яе на ангельскай мове. Але цікава было зрабіць нейкі музычны эксперымент. Гэта быў таксама і фанетычна-эстэтычны эксперымент, бо калі я звяртаўся да Сяргея Балахонава з прапановай перакласці тэкст, я пытаўся пра як мага большае фанетычнае падабенства гучання беларускамоўнай версыі да гучання арыгіналу на ангельскай мове. І мне здаецца, што ён надзвычай добра пераклаў тэкст, пры гэтым амаль цалкам захаваўшы сэнс, рытміку, настрой. Мне толькі засталося яшчэ змяніць колькі словаў дзеля таго, каб мне было зручней спяваць. Я вельмі задаволены!” – распавядае вакаліст гурту пра ідэю стварэння беларускамоўнай версіі песні Wonderwall.

“Так. Гурт Termin X прыпыніў сваё існаванне. Да гэтага ёсць шмат абставін. Але стоадсоткава можна сказаць адно, што ніхто з музыкаў не вырашыў развітацца з музыкай і будзе і далей працягваць музычную творчасць. Шкада, што засталіся вельмі файныя незапісаныя песні, але мы ўпэўнены ў сваіх моцах, і будзем ствараць штосці новае і зусім ня горшае за тое, што рабілі, ну хіба, што толькі ў іншых праектах” – адказваюць музыкі на пытанне, пра чуткі аб распадзе гурту.

Спампаваць беларускі кавэр песьні Oasis "Wonderwall":
Termin X «Чароўны Мур» (128kbps)
Termin X «Чароўны Мур» (256kbps)

Паводле XLAM.of.by – Альтэрнатыўная музыка Беларусі. 29.09.2007 г.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.