КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

The Beatles па-беларуску

Кагадзе
(Yesterday)

Кагадзе
верыў я, што беды зьніклі ўсе,
ды сумневы сее новы дзень.
Мне б веры зноў, як кагадзе.

Неўзнарок
іншым стаў я, зьменаў не ўсьцярог.
Нада мной лунае цень трывог.
Мне б кагадзе пачуць твой крок.

“Чаму ты пайшла?” –
зноў і зноў шапчу ў нудзе.
Мо’ я вінен сам.
Зноў бы сноў, як кагадзе.

Кагадзе
я гуляў з каханьнем, як хацеў.
Сёньня ж спасу мне няма нідзе,
Мне б веры зноў, як кагадзе.

“Чаму ты пайшла?” –
зноў і зноў шапчу ў нудзе.
Мо’ я вінен сам.
Зноў бы сноў, як кагадзе.

Кагадзе
я гуляў з каханьнем, як хацеў.
Сёньня ж спасу мне няма нідзе,
Мне б веры зноў, як кагадзе.

1964 г., пераклад 2007-2008 гг.

Выказваньні чытачоў

Мiкiта 15.06.2008. 13:42:09
Дзякуй. Мне здаецца, што гэта цудоуны пераклад. Вельмi паэтычна i прыгожа.

Балахонаў 16.06.2008. 13:16:33
2Мiкiта:
Дзякуй! Калі пераклад публікаваўся ў ЖЖ, дык най большыя нараканьні выклікала слова "кагадзе". Людзі кажуць, што ня вельмі мілагучна. А я не разумею, што ў ім такога немілагучнага. Звычайнае беларускае слова, хіба толькі рэдка ўжыванае ;)

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.