КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАНЬНІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

Слоўнік рэальнага вайсковага быцьця

з досьведу службы ва ўнутраных войсках

-В-

ВІЛКІ (рас. "вилы")
Канец, гамон, нешта непрыемнае і пагрозьлівае. Ёсьць устойливівае спалучэньне хапаць вілкі, то бок апынацца ў непрыемных сытуацыях. Калі дзед наводзіць на маладога два пальцы (указальны і сярэдні) у выглядзе вілак, то апошні мусіць сам скласьці з пальцаў аналягічную кампазыцыю і паднесьці сабе да шыі.

ВІНШАВАНЬНІ (рас. "поздравления")
Сыстэма абрадаў на стадзёнку. Уключае ў сябе, напрыклад, звычай, калі духі урачыста абвяшчаюць астачу дзён да загаду, што засталіся дзядам. Адбываецца гэта ў сталоўцы. Дух падыходзіць да дзеда, кажа: "Уважаемы дзедушка, да вашага шчасьлівага дня асталась саўсім х*ня", забірае шайбу масла, працягвае дзеду руку для пацісканьня і віншаваньня: "Паздраўляю! Сорак" (ці іншая лічба ў залежнасьці ад тэрміну). Цікава, што дзядам жадаецца быць павіншаванымі шарящими (цямлівымі) духамі, а ня тымі, хто пасьпеў сябе зарэкамэндаваць як затупак. Зрэшты, зь нявыкртукі могуць прымацца віншаваньні нават ад чэрапаў.

ВОСЬ І ДЗЕНЬ ПРАЙШОЎ! (рас. "Вот и день прошёл!")
Слоўная вайсковая забаўка. Між ночы пасьля адбою дзед прамаўляе гэтую фразу, на што мусіць пачуць ад духаў фразу: "Ну і х*й зь ім!", пасьля чаго ён дадае: "Заўтра новы", а малыя мусяць зрэагаваць: "Вот, сука, бл*!"

ВЫГНАНЬНЕ ЗІМЫ (рас. "изганине зимы")
Адзін з элемэнтаў вайсковай традыцыйнай абраднасьці. У апошні каляндарны дзень зімы духі бегаюць па распалагу з ручнікамі і, махаючы імі, крычаць: "Ухадзі, зіма!" Нейкіх абрадавых песень ці вершаў нам назіраць не давялося.

ВЫШКАРЫ (рас. "вышкари")
жаўнеры ўнутраных войскаў, што выконваюць службу па ахове і абароне аб'ектаў (калёніяў, зонаў), несучы варту на вышках.

ВЯСНА (рас. "весна")
Паравіна года і, фактычна, постаць вайсковае міталёгіі, аб якой трызьняць салдаты розных тэрмінаў службы, чый дэмбель, а дакладней сканчэньне стадзёнкі прыпадае на сакавік. У катэхізісе духаў – т.зв. пад'*бках – сустракаецца наступная слоўная формула:
– Есьць лі у дзедушкі дзевушка?
– Есьць.
– А как яё завуць?
– Вясна.

Гэтак духі мусяць адказваць на пытаньні тых дзядоў, чыя стадзёнка сканчаецца ўвесну.

2000 і 2006 г.

Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж З

Выказваньні чытачоў

buslovskas 12.12.2006. 0:21
мы зіму спачатку хвілін з 40 ганялі па распалаге, а толькі потым у фортку "уляцела"... ганялі амаль па-сапраўднаму :)
наконт вясны – мяркую, што пра зялёны сьнег будзе на літару З ці С :)

Балахонаў 12.12.2006. 16:17
2buslovskas:
Прасьвяціце на конт зялёнага сьнегу, нешта я не прыпамінаю. Але вось прыпомніў т.зв. пад'*бку пра вясну і дадаю яе ў слоўнік (гл.вышэй).

buslovskas 12.12.2006. 20:22
ну калі дзед (вясновага дэмбелю) пытаецца ў духа "якога колеру тая ці іншая рэч? (найпапулярнешым быў сьнег)", то дух у любым выпадку павінен быў адказаць "зялёнага", пад*бка кшталту "колькі?", у сэнсе, што пытаньне магло быць завуаліравана :)

Сямён 14.12.2006. 13:40
ВОСЬ І ДЗЕНЬ ПРАЙШОЎ! Гэта было і ў нас, хоць і не было дзядухі. Таму любілі пажартаваць младзейшыя зь ціпа дзядоў, называючы на тыдзень-два болей ад патрэбнага. Тыя, натуральна злаваліся.

А вясну ў нас ня клікалі, а рабілі: калі з дапамогай запалак, а калі й рыдлёвак. Рэзалі зьляжалы сьнег каля пляцу і несьлі на стадыён. Калі па палку заступаў якісь фанат футболу, а быў такі, што дзяжурыў і адначасова гуляў, то несьлі салдацікі тыя квадраты назад на пляц. І гэтак пакуль вясна сапраўды ня прыйдзе.

Балахонаў 14.12.2006. 20:17
2Сямён:
А ў нас быў капітан Карагулька (сапраўднае прозьвішча!), які любіў жартаваць над стараслужнікамі. Аднойчы ўначы адразу пасьля адбою ён чагосьці соўгаўся па ўзьлётцы. І раптам кажа: "Дзяды!" Чувакі яўна агаломшаныя адказваюць скрозь сьмяшкі маладых: "Мы!", на што чуюць адказ дасьціпнага кэптана: "Мне ваш дзембель да п..."

Зьбіраньне раскідваньне сабранага сьнегу давялося преажыць і мне. Аднак паколькі гэта чынілася на КМБ, дзе ўсё было ў цікавінку, то запомнілася як нешта дужа вясёлае :)

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.