КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСНІ

Океан Ельзи па-беларуску

Святаслаў Вакарчук
Такая ты

Ці чуеш ты,
Як моцна б’е ў душу няшчадны дождж?
Так, быццам ён заўжды чакаў адно мяне.
А як баліць спакой зімовы нашага вакна,
Мякка пастэльны, як і твой уразлівы Манэ.

Такая ты,
Што прыйдзеш раз на ўсё жыццё
З-за небакраю.
Такая ты,
Што толькі раз на ўсё жыццё,
І непакоры пачуццё,
Калі знікаеш ты.

Я забыцця, здаецца, аніколі б не знайшоў.
Новы званок скідае лікі волі на нулі.
І погляд твой, ён варты болей за мільёны слоў
Вечна далёкіх, як і твой уражаны Далі.

Такая ты,
Што прыйдзеш раз на ўсё жыццё
З-за небакраю.
Такая ты,
Што толькі раз на ўсё жыццё,
І непакоры пачуццё,
Калі знікаеш ты.

Пераклаў з украінскай Сяргей Балахонаў паводле pisni.org.ua

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.