КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

Андрэй Вазьнясенскі па-беларуску

САГА
скарочаны варыянт верша Андрэя Вазьнясенскага

Ты мяне на дасьвецьці абудзіш,
Босай выйдзеш праводзіць паволі.
Ты ніколі мяне не забудзеш.
Ты мяне не пабачыш ніколі.

Захінуўшы цябе ад прастуды,
Я падумаю: "Божая воля!
Я ніколі цябе не забуду
Я цябе не пабачу ніколі".

Не мільгаюць, ад ветру сьлязяцца
Вішні карыя, поўныя болю,
Ёсьць благая прыкмета — вяртацца.
Я цябе не пабачу ніколі.

Марна зьдзівяць узьнёслай сваволяй
колькі фраз, што памкнуць згэтуль цудам:
"Я ніколі цябе не забуду
Я цябе не пабачу ніколі".

Пераклад: 2005 г.

Арыгінальны поўны расейскі тэкст тут

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.