Пяць ацечаственных дзеяцелей культуры, якія здзівілі
Ёсць у нас не мала людзей, якіх можна назваць
саўдзельнікамі культурнага працэсу. А калі раптам і не стае кагось, то Масква прышле нам падкрапленне. Паколькі ў фармаванні наступнай пяцёркі саўдзельнікаў не абышлося без рукі Масквы, я дазволю сабе ўжыць тут трасянковае паймо
ацечаственныя дзеяцелі. Яно дастаткова ўмоўнае, нібыта карнавальная маска на аголеным чалавеку.
Вось жа пяць
ацечаственных дзеяцелей культуры, якія мяне здзівілі ў 2009 годзе.
1. Сяргей ПукстМузыка і спявак Сяргей Пукст, будучы калюмністам газеты
«Беларусь Сегодня» і пазаштатным аглядальнікам праекту
Experty.by, засведчыў сваю скрайнюю суб’ектыўнасць у ацэнцы айчыннага і замежнага сусветнага даробку. Усе альбомы і музычныя з’явы, якія ў 2009 годзе прайшлі пра яго рукі, былі ацэнены з мадэрнісцкіх пазіцый, на якіх пан Пукст знаходзіцца. Ліхая частотнасць яго патрабаванняў дадаць
мадэрнісцкае солі ўтворчасць таго ці іншага гурта/выканаўца
ладненька здзіўляла мяне ўвесь мінулы год, джалячы гарачым жалезам мозг.
2. Сяргей БогданПалітолаг і спецыяліст па ісламу Сяргей Богдан
шалёна здзівіў уражвальна адчайнай спробай стаць музычным крытыкам: не слухаўшы альбом
KRYVAKRYŽ «Малітвы вайны», ён напісаў разгромны артыкул, дзе бэсціў праект
Алеся Мікуса наўздагад, вінавацячы ў нацызме і іншых смяротных грахах.
3. Тацяна ЗаміроўскаяЖурналістка Тацяна Заміроўская ў статусе калюмністкі партала
«Белорусские новости» хораша так здзівіла ўпартымі маналогамі са мной.
4. Віктар МарціновічЖурналіст Віктар Марціновіч
нямала здзівіў паходам у беларускую літаратуру са сваім рускамоўным раманам
«Шизофрения» «Паранойя», які суправаджаўся спецыфічнай піяр-кампаніяй, ядро якой закцэнтавана на ўяўнай забароне продажу яго кнігі ў Беларусі. асаблівасцю піяр-кампаніі стала выкарыстанне
віруснага маркетынгу праз сродкі блогасферы.
5. Нэлі УвараваРасійская акторка (вядомая як выканаўца ролі Каці Пушкаровай у серыяле «Не родись красивой») у 2009 годзе
бязмежна здзівіла выкананнем у фільме
«М+Ж» (
«Я люблю тебя») ролі
беларусачкі Веранікі Багдановіч з мінскага выдавецтва
«Радзіма», якая закахалася ў крутога маскоўскага праграміста.
Карцінка: andreadeangelis