КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 ПРОЗА: АПАВЯДАННІ, САГІ, ЭСЭ, АРТЫКУЛЫ

Культурныя вынікі - 2009

Дзесяць словаў і фразаў, які стваралі культурную атмасферу
«З свайго языка спусціш – на чужым не зловіш», – цвердзіць народная прыказка. Што праўда, то праўда. Іншая рэч, што кола людзей, хто падхоплівае спушчанае слова, можа быць шырокім, а можа абмяжоўвацца некалькімі ці нават адным чалавекам. Я паспрабаваў скласці зводны рэйтынг словаў і фразаў, якія ў 2009 годзе стварылі культурную атмасферу ў беларускім грамадстве і асобных яго частках, улучна са мной асабіста. Спіс атрымаўся даволі вялікім – у дзесяць пазіцыяў.

З вуснаў у вусны

1. Лёгкія згараюць за тры дні
Самая пашыраная фраза другой паловы восені 2009 года. Розныя яе варыяцыі перадавалася з вуснаў у вусны, а таксама круціліся ў сеціве. Звязана з эпідэміяй свінога грыпу.

2. Etis! Atis! Animatis!
Частка псеўдалацінскага заклёну з песні ўдзельніка «Дзіцячай Еўравізіі» і культурнага рэвалюцыянера Юры Дземідовіча «Волшебный кролик». Жвава была падхоплена інтэрнэт-грамадой Постсаветчыны. Склала годную канкурэнцыю старадаўнім заклёнам.

3. Пел я охуенно.
Узор аб’ектыўнай самаацэнкі беларускага ўдзельніка недзіцячай «Еўравізіі» Пятра Ялфімава (дарэчы, ён просіць пісаць сваё прозвішча па-беларуску ў форме Елфімаў).

4. Кто бы вы думали?
Фраза, вядомая і раней, пасля выкарыстання ў песні памянёнага ўжо Юры Дземідовіча набыла іншы сэнс і зрабілася падставай для кур’ёзаў (накшталт такога).

5. Кролік
Русізм (паводле пэўных іншых звестак – дыялектызм), які ўвёў беларускую мову ўсё той жа Юра Дземідовіч, адпрэчыўшы ў часе запісу беларускай версіі песні слова «трусік». Даў падставу многім непрымірыма свядомым беларусам гарэць лютай непрыяззю да падлетка.

6. Літоўскі баявы раяль
Паняцце, якое ўжыў Зміцер Сасноўскі ў жартаўлівым каментары да размешчанай на сайце NN.by скарочанай версіі артыкула Аляксея Дзерманта з нагоды выхаду альбома гурта KRYVAKRYZ( «Малітвы вайны», у ваярскіх песнях каторага выкарыстоўваюцца клавішныя.

7. Бусяка
Ласкавы зварот, падхоплены мною ў пакалення, якое расце.

8. А я вот с творчеством бел писателей ознакамливаюсь, а де с твоим можно??
Пытанне ад актыўнай карыстальніцы сацыяльнай сеткі vkontakte.ru, якое закінула мяне ў экзістэнцыйны тупік.

9. Гений – неплохое дополнение к магу и волшебнику
Сентэнцыя, якую сфармулявала адна мая вучаніца. Інтэрпрэтацыі сэнсу могуць быць самымі рознымі ў залежнасці ад кантэксту і ступені разбэшчанасці рэцыпіента.

10. Грыбулькі
Першапачаткова індывідуальны варыянт памяншальна-ласкальнай формы ад «грыбы» (лац. Fungi ці Mycota), які выкарыстоўвала аўтарка гэтага здымка. Пазней словам «грыбулькі» сталі жартаўліва абазначацца вусны мужчыны, што адлюстраваны на згаданай фатаграфіі.

Карцінка: amiroprotein

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.