з досьведу службы ва ўнутраных войсках-З-
ЗАЛАЧЭНЬНЕ РУЧКІ (рас. "злочение ручки")
Адмыслова вайсковая варажба, калі на просьбу стараслужніка "Пазалаці ручку" салдат малодшага прызыву падстаўляе далонь, а варажбіт б'е спражкай савецкай армейскай папругі.
ЗАПАХ
Паводле звычаёвага армейскага права: жаўнер, які толькі прызваны і знаходзіцца ў каранціне да часу прыняцьця прысягі і ініцыяцыі ў
духі. Назву тлумачаць тым, што такі салдат надта рэзка пахне цывільным жыцьцём. Калі стараслужнік імкнецца вэрбальна перадаць пагарду да маладзейшага, ён кажа "Запах!", пераносячы націск на апошні склад. Паблажлівая форма:
запашок.
ЗАТУПАК (рас. "затупок")
Той, хто часьцяком тупіць, то бок дуркуе, кепска цяміць у чымсьці. Сержанцікі на КМБ досыць часта разраджаліся меркаваньнем адносна маладога папаўненьня:
"Панапрызывалі затупкаў!"
ЗАЯ*АЛА-ЗАЯ*ІСЯ (рас. "зае*ало-зае*бись")
Кшталт зьдзеку, калі жаўнера змушаюць прысядаць і ўставаць, маючы на плячох іншага жаўнера (зазвычай, таго самага прызыву). Пры гэтым першы мусіць з пакорлівай мінай казаць: "Зая*ала!", а другі, ўдаючы радасьць, цьвердзіць: "Зая*ісь!"
ЗЭЧКА (рас. "зечка")
Аўтазак, адмысловы аўтамабіль для перавозкі зьняволеных (
зэкаў). Падчас т.зв.
бл*дзкіх дзён (вайсковых
дыскатэк) у нашым батальёне
зэчка выконвала функцыю аўтобуса, які дастаўляў у частку навучэнак тэхнікума, якія так хацелі танчыць з салдатнёй.
2000 і 2006 г.
Cтаронкі слоўніка:
А Б В Г Д Е Ё Ж
З