КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЦЯЖНАЯ

 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕСНІ, ПЕРАКЛАДЫ

Повязь

За сіняй гарой
Сяргей Балахонаў - За сіняй гарой, 2,13 Мб За сіняй гарой
палаюць агні.
За сіняй гарой
наш вораг не сніў
паразаў сваіх
ад нашых клінкоў,
паразаў сваіх
і ўласную кроў,
што белай вадой
у вырай сцячэ,
што белай вадой
кранецца вачэй
багоў і багінь,
якія сышлі,
багоў і багінь
на ўскрайку зямлі,
дзе цемра наўсцяж
пад цмока крылом,
дзе цемра наўсцяж
і дзе буралом,
дзе час, быццам лёд,
а лёд, як камень,
дзе час, быццам лёд,
дзе вымерз агмень
святога зніча.
За сіняй гарой
святога зніча
гудзе пчолак рой.

7-8 верасня 2010 г.

Слухаць онлайн:

Выказацца з нагоды прачытанага

Напісаць асабіста трымальніку сайта







Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.