КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСНІ

Сучасная беларуская літаратура: вершы-2009

Заяц несудьбы
Заяц несудьбыЗ табою нам, чароўная дзяўчынка,
адкрыў так шмат дарогаў інтэрнэт
і стала моцным полымем іскрынка
заўчорашніх надзеяў на прасвет.

Нас закружылі дзіўныя флэш-мобы,
мы памнажалі віртуальны флірт
нам web 2.0 быў дужа даспадобы,
каментароў мы ўклалі мноства сцірт.

Штрухала нас з онлайна да офлайна.
У сацыяльных сетках цяла нас.
Як ні круці, ты ўсюль была кавайнай.
І я ў тваёй кавайнасці захрас.

Але чым дальш, тым месца менш для смайлаў,
а для сустрэч паменела нагод.
Эх, шчасце! Здань твая была й прапала!
І зноў на мне самотнасці штрых-код.

Я думаў, гэта звыклая нядоля
Вастрыў слязьмі я ўласны боль тупы.
Ды ананімус патлумачыць здолеў:
прабег між намі заяц несудьбы.

снежань 2009 г.


Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.