КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

ZЕМФИРА па-беларуску

Ня плыгкае
На небе ветах зноў,
і мы не ў адной пасьцелі.
Ярчэй – ад таго нясьмела
вазьму разгон і ў вакно:
я веру, ня будзе болю:
я помню, як трапна цэліць...

Цябе віншую у вершах я...
Як кветка,
як лепшая.
Маё ў табе сэрца юнае,
нястрымнае, чуйнае.
Яно ў табе...

Палосы ўздоўж арбіт...
І вены гулі дарэмна:
я выбрала самы белы.
Тваіх вачэй іспыт.
Цябе б паміж гэтых сьценаў!
Прыдумай, куды пацэліць!

Табе настроямі ў вершах я...
Як кветка,
як лепшая.
Маё ў табе сэрца юнае,
нястрымнае, чуйнае,
маё мінулае плыткае –
ня плыгкае.

Куські буські
і нагбом
казкі, ласкі –
ды ўсё прытном.

Табе настроямі ў вершах я...
Як кветка,
як лепшая.
Маё ў табе сэрца юнае,
нястрымнае, чуйнае,
маё мінулае плыткае –
ня плыгкае.

1999 г.

Пераклад: 1999-2009 гг.

Арывідэрчы
Вароны маскалькі
Мяне абудзілі,
Прамоклі запалкі,
Надзею забілі.
Паліць, –
То бок , буду болей жыць,
То бок спалім
Караблі маёй гавані ўшчэнт,
На рублі – разьліковы білет,
Адрасьціць бы да самых да плеч,
Мне больш дадому ісьці
нясьлед.

З табой мне гэтак цікава,
А зь імі ня надта.
Я ведаю “кава”,
Я помню “гарбата”.
Дару.
Бачыш, часе, я гару,
Нехта зблытаў,
Падпаліў мяне. Арывідэрчы.
Не вучылася ў вочка глядзець...
І наўрадці пасьпеюць па плечы...
Я ламану турнікет
І паімчу па сваіх...
Квіток праз change на білет.
Чакацьму – тэлефануй.
Мае штодзённыя шэсьць.
Я стала старш на жыцьцё.
Дый улічыце яшчэ...

Караблі маёй гавані.
Не зьляцім, дык паплаваем
Дзьве гадзіны гадзіньнік зьеў
Зусім.

1999 г.

Пераклад: 1999-2005 гг.

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.