КЛУБОК АРЫЯДНЫ
 ЧЫРВОНАСЬЦЯЖНАЯ
 РЫФМА: ЛІРЫКА, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ

ЗВЕРИ па-беларуску

Прамаўляй
Перамогамі ўсьцешвайся ўласнымі,
прамаўляй, разганяй, што ты кволая.
І парадамі, ясачка, кляснымі
не лячы. Раскажы, што ты клёвая.
І парадамі, ясачка, кляснымі
не лячы. Раскажы, што ты клёвая.

Раскажы, моры ўсе не сканчаюцца,
як каханьне заўсёдна бязьмежнае,
і што мары, вядома ж, зьдзяйсьняюцца,
толькі трэба жаданьне належнае.
І што мары, вядома ж, зьдзяйсьняюцца,
толькі трэба жаданьне належнае.

У цябе сто турбот, разнастайных спраў,
у мяне, каб хацеў, але анічуць.
Ты глядзела ў вакно, ну, а я сьпяваў,
а пасьля ты сказала: “Яшчэ пабудзь”.
Ты глядзела ў вакно, ну, а я сьпяваў,
а пасьля ты сказала: “Яшчэ пабудзь”.

Вось ужо за вакном людзі зь мётламі,
сьветлафоры, аўто са сьлізганьнямі.
Я ня бачыў таго, што за вокнамі,
за тваімі сачыў люстраваньнямі.
Я ня бачыў таго, што за вокнамі,
за тваімі сачыў люстраваньнямі.

Для нас двух мораў сто і адно вакно.
Прамаўляй, ці шчэ лепей, паабяцай,
Што ў нас будзе ўсё добра зноў а зноў.
Я прыму, бо такі мой абычай.
Што ў нас будзе ўсё добра зноў а зноў.
Я прыму, бо такі мой абычай.

Гэта ноч зь бессупыннай няцнотаю,
Ты крыху перабрала з чаканьнямі.
Адару цябе адзінотаю.
Мы на шкле адно люстраваньнямі.
Адару цябе адзінотаю.
Мы на шкле адно люстраваньнямі.

2008 г.
Пераклад: вясна-лета 2009 г.


Арыгінальны расейскі тэкст: Звери - Говори


Дажджы-пісталеты
(свавольны пераклад)

Не заплачу, не хлусі, не патоне ў рэчцы мячык.
Ад Versage эксклюзіў анічога больш ня значыць.
Прывітаньне, гэта я, заблукаў ключ у кішэні
Вусны з вуснамі зьяднаць крыўдай праўду не заменіш

Каханьне набіла дажджы-пісталеты,
Каханьне набіла халоднае лета.
Няшчадна імчыцца, ляціць тваё лета,
Клак-клак запальніцы, дажджы-пісталеты.

Кінем плач адвечны свой, перасохлая крыніца!
Лета-лета што за збой? Па прыпынках шклу ня сьпіцца.
Шпарка лётаюць, гляджу, побач з сэрцам, рынуць-рынуць,
Кроплі летняга дажджу на вітрыны, на вітрыны.

Каханьне набіла дажджы-пісталеты,
Каханьне набіла халоднае лета.
Няшчадна імчыцца, ляціць тваё лета,
Клак-клак запальніцы, дажджы-пісталеты.

Яна такая – ды вось, разумеш растацца нам час наступае і капцы – я гавару, шчо цэ таке – ну, ня хочу табе распавядаць – ну я такі адразу, ну ладна, гавору, я паехаў, праводзь мяне, калі выходзілі ўжо, я на аўтобусе да Мугулёва пастанавіў паехаць. І мы ідзем і размаўляем, калі, гаворыць, ты прыязджаў-зьяжджаў, я шчэ з двума круціла там раман, сустракалася. Вось, а яе сяброўкі, якія там таксама з намі былі, яны тож усе зналі і я такі прыпамінаю, як яны мне усьміхаліся, глядзелі, і я такі думаю: ё-ё-ё... Гавору, ды ты гоніш. І я сядаю ў аўтобус ды зьжджажю... Потым яна дасылае...

Каханьне набіла дажджы-пісталеты,
Каханьне набіла халоднае лета.
Няшчадна імчыцца, ляціць тваё лета,
Клак-клак запальніцы, дажджы-пісталеты.

Пераклад: 2006 г.

Глядзі таксама:

Выказацца з нагоды прачытанага (прэмадэрацыя)

Імя

Паведамленьне








Puls.by - в ритме жизни! Rating All.BY Каталог EXE.BY Каталог+поисковая система Каталог TUT.BY Белорусский рейтинг MyMinsk.com Яндекс цитирования
Асноўны зьмест © Сяргей Балахонаў | Дызайн © Ad Minataurus
Разьмяшчэньне любых матар'ялаў на іншых вэб-праектах дазваляецца з пазнакай аўтарства і спасылкай на гэты сайт.
Іншыя формы публікацыі дапускаюцца па ўзгадненьні з аўтарам.